Рэфлексія педагагічнай дзейнасці настаўніка біялогіі і хіміі: аналіз і самааналіз урока
Асноўны
паказчык педагагічнага прафесіяналізму настаўніка – урок. Таму вельсмі важна валодаць майстэрствам яго
аналізу. Любы аналіз, а аналіз урока асабліва, прыўносіць у дзейнасць педагога
навуковую складаемую, паколькі з'яўляецца асноўным метадам спазнання.
Аналіз урока -
адна з самых дыскусійных тэм педагагічнай дзейнасці. Існуе
мноства меркаванняў, варыянтаў, падыходаў да арганізацыі самой працэдуры і схем
для аналізу. Спробы абагульнення і сістэматызацыі прапанаваны Ю. А. Канаржевскім у кнізе "Аналіз урока",
З. У. Кульневічам - у "Аналізе сучаснага ўрока".
З. З. Татарчэнкавай
у дапаможніку "Урок як педагагічны феномен".
Вылучаецца некалькі асноўных відаў аналізу ўрока:
·
Кароткі (ацэнкавы) аналіз
·
Структурны (паэтапны) аналіз
·
Паэлементны
·
Аспектны
аналіз (аналізуецца адзін з аспектаў урока)
·
Поўны
(сістэма аспектных аналізаў)
·
Сістэмны
аналіз – гэта сукупнасць узаемазлучаных працэдур, якія выкарыстоўваюцца для
вывучэння урока як цэласнай сістэмы.
Сістэмны
падыход да педагагічнага аналізу ўрока, па меркаванні Т.І.Шамавой,
накіраваны на ўстанаўленне прычын, якія выклікаюць як дадатныя, так і адмоўныя
вынікі, на падставе якіх магчыма ў далейшым ўдасканаленне ўрока.
Сутнасць сістэмнага аналізу - у вывучэнні
ўсіх частак (этапаў) урока ў цэлым і ва ўзаемасувязі, ацэньванні іх з пазіцыі:
·
правільнасці
пастаноўкі трыадзінай мэты ўрока;
·
адпаведнасці зместу вучэбнага матэрыялу запланаваным
мэтам урока;
·
адэкватнасці метадаў навучання і формаў
арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў
зместу вучэбнага матэрыялу і этапам урока;
·
выніку, сутнасць якога ў рэалізацыі сувязяў паміж
усімі кампанентамі ўрока
(мэта - змест
- метады - формы - вынік).
У.П.Сіманавым прапанавана "Карта
аналізу і адзнакі эфектыўнасці ўрока". Выкарыстоўваючы чатырохбальную сістэму адзнак,
настаўнік і правяраючы ацэньвае розныя параметры, якія ўваходзяць ў пяць
кампанентаў занятка як сістэмы. Атрыманая сума паказвае
на эфектыўнасць праведзенага занятку. Гэта дазваляе ўбачыць, у якой ступені
авалодаў настаўнік дадзенымі кампанентамі і фактарамі дзейнасці і дапамагчы
вызначыць праграму наступнай работы
па ўдасканаленню прафесійнай
кампетэнтнасці.
У працэсе
назірання за ходам урока правяраючы выяўляе разыходжанні паміж тым, што і як
адбываецца на ўроку, і нормамі, фіксуючы гэта ў пратаколе.
Такім чынам, прадуктам першага этапа
аналіза з’яўляецца пратакол ці схема ўрока. І чым яны дакладней, тым паспяховей
будзе наступны дыялог з настаўнікам.
Пасля ўрока
наступае непасрэдна аналіз урока, інакш кажучы - фаза “драблення” урока на
асобныя часткі, фрагменты, прыкметы.
Умовамі
эфектыўнасці дадзенага этапа з’яўляецца узаемапаразуменне, тактоўнасць
настаўніка і адміністратара, гатоўнасць да вядзення дыялога.
Вынікам
дадзенага этапа аналіза з’яўляецца разуменне настаўнікам яго памылкаў і
недахопаў у планаванні і правядзенні ўрока.
Апошняя
фаза - фаза сінтэзу – устанаўленне
прычынна-выніковых сувязей. На дадзеным этапе адміністрацыяй школы неабходна нацэліць
педагога на самавызначэнне ў накірунку ліквідацыі недахопаў і далейшага
прафесіанальнага самаразвіцця. Важнай
будзе метадычная дапамога настаўніку, натхненне яго на поспехі.
Сістэмны
падыход да аналіза ўрока дазваляе ўбачыць прафесійна важныя якасці асобы
настаўніка, арганізацыю дзейнасці настаўніка і вучняў на ўроку, ацаніць
эфектыўнасць спосабаў дзейнасці, мэты і вынікі праведзенага ўрока. Выкарыстоўваючы
дадзены від аналіза ў сістэме, можна і праз працяглы час лёгка аднавіць
эфектыўнасць спосабаў дзейнасці настаўніка і вучняў, рэгулярнасць праяўлення
тых ці іншых патрабаванняў у іх дзейнасці, а таксама асаблівасці ўрока.
Дадзеная
тэхналогія сістэмнага аналізу вучэбнага занятка дазваляе не толькі пераадолець
фармалізм у яго ацэнцы, але і атрымаць найбольш поўную інфармацыю аб рэалізацыі
пастаўленых мэт навучання і выхавання.
Чым жа самааналіз урока адрозніваецца ад
аналізу?
Перш за ўсё тым, што самааналіз
прадстаўляе сабой сваеасаблівую рэфлексіўную дзейнасць настаўніка, яго
разважанні аб сваім прафесіяналізме. Гэта як бы справаздача перад самім
сабой.
Сапраўдны самааналіз – гэта роздум аб тым,
што неабходна зрабіць у плане свайго прафесійнага самаўдасканалення.
У ходзе саманалізу настаўнік атрымлівае
магчымасць паглядзець на свой урок як бы з боку, прадставіць яго як з’яву ў
цэлым, мэтанакіравана асэнсаваць сукупнасць уласных тэарэтычных ведаў,
спосабаў, прыёмаў работы ў іх практычным праламленні, ва ўзаемадзеянні з класам
і канкрэтнымі вучнямі. Гэта – рэфлексія, якая дазваляе ацаніць свае моцныя і
слабыя бакі, вызначыць нерэалізаваныя рэзервы, удакладніць асобныя моманты
індывідуальнага стылю дзейнасці.
Саманаліз урока павінен уяўляць сабой комплексны падыход,
у якім псіхалагічны, педагагічны, змястоўны, метадычны і прадметны аспекты
ўзаемазвязаны. Садзейнічаючы паляпшэнню працэса выкладання ў цэлым, саманаліз
мае першапачатковае значэнне перш усяго для самога настаўніка, які праводзіць
урок.
Сам па сабе саманаліз урока як працэс
асэнсавання і самапазнання фарміруе ў настаўніка аналітычныя здольнасці,
развівае інтарэс і вызначае неабходнасць вывучэння праблем навучання і
выхавання. Уменне праводзіць назіранні за складанымі педагагічнымі з’явамі,
аналізаваць іх, абагульняць і рабіць навукова абгрунтаваныя вывады служаць
дзейнасным сродкам удасканалення прафесійнага майстэрства.
На жаль, маюць месца выпадкі, калі
настаўнік не валодае ў дастатковай ступені граматным самааналізам урока, не
ўмее ацаніць уласную педагагічную дзейнасць.
У дапамогу настаўніку псіхолага-педагагічнай
тэорыяй распрацаваны шматлікія схемы самааналізу ўрока, пабудаваныя на розных
асновах. Сучасны ўрок – гэта далёка не аднастайная і адзіная
стьруктурна-змястоўная схема. Таму кожны канкрэтны настаўнік вызначае для сябе
тыя формы, якія для яго найбольш прыдатныя, адпавядаюць стылю дзейнасці.
Аднак, усе схемы самааналізу ўрока
сыходзяцца ў адным: самааналіз як працэс асэнсавання і самаапазнання фарміруе ў
настаўніка аналітычныя здольнасці, развівае
інтарэс і вызначае неабходнасць вывучэння праблем навучання і выхавання.
Прыкладная
схема самааналізу
ўрока:
Клас___________
Тэма
ўрока_____________
Тып
урока і яго структура_____________
1.
Якое месца займае ўрок у тэме? Як гэты ўрок
звязаны з папярэднім, як уздзейнічае на наступныя ўрокі?
2.
Кароткая
псіхолага-педагагічная характарыстыка класа (колькасць слабых, моцных вучняў і
г.д.). Якія асаблівасці класа былі ўлічаны пры падрыхтоўцы?
3.
Якая
трыадзіная дыдактычная мэта ўрока? Даць ацэнку паспяховасці ў яе дасягненні.
4.
Выбар
зместу, форм і метадаў навучанні ў адпаведнасці з мэтай урока. Выдзеліць
галоўны этап і даць яго аналіз, грунтуючыся на выніках навучання. Якое
спалучэнне метадаў навучання было выкарыстана для тлумачэння новага матэрыялу?
5.
Ці рацыянальна быў размеркаваны час,
адведзены на ўсе этапы ўрока? Ці лагічны “звязкі” паміж гэтымі этапамі?
Паказаць, як іншыя этапы ўздзейнічалі на галоўны этап.
6.
Выбар
дыдактычных матэрыялаў, ТСН, дапаможнікаў у адпаведнасці з мэтамі.
7.
Як арганізаваны кантроль засваення
ведаў, уменняў і навыкаў вучняў? На якіх этапах урока? У якіх формах і якімі
метадамі здзяйснялася? Як арганізавана рэгуляванне і карэкцыя ведаў вучняў?
8.
Псіхалагічная
атмасфера на ўроку і зносіны настаўніка з вучнямі.
9.
Як вы ацэньваеце вынікі ўрока? Ці
ўдалося рэалізаваць усе пастаўленыя задачы ўрока? Калі не ўдалося, то чаму?
10.
Адзначыць перспектывы сваёй дзейнасці.
Канчатковая
мэта самааналізу – садзейнічаць удасканаленню методыкі канструявання ўрокаў,
імкненню стварыць аптымальныя ўмовы для навучання, выхавання і развіцця
школьнікаў. Пагэтаму асноўныя палажэнні прапанаваных схем самааналізу павінны
быць у полі зроку настаўніка і на этапе распрацоўкі ўрока, а не толькі пасля
яго правядзення. Інак кажучы, самааналіз урока – гэта ўжо пачатак падрыхтоўкі
настаўніка да наступнага ўрока, гэта інструмент самаўдасканалення настаўніка,
фарміравання і развіцця яго прафесійных якасцей.
Настаўнік
Т.В.Рукіна 03.12.2013
Прыкладная схема самааналізу ўрока:
Клас___________
Тэма
ўрока_____________
Тып
урока і яго структура_____________
1.
Якое месца займае ўрок у тэме? Як гэты
ўрок звязаны з папярэднім, як уздзейнічае на наступныя ўрокі?
2.
Кароткая
псіхолага-педагагічная характарыстыка класа (колькасць слабых, моцных вучняў і
г.д.). Якія асаблівасці класа былі ўлічаны пры падрыхтоўцы?
3.
Якая
трыадзіная дыдактычная мэта ўрока? Даць ацэнку паспяховасці ў яе дасягненні.
4.
Выбар
зместу, форм і метадаў навучанні ў адпаведнасці з мэтай урока. Выдзеліць
галоўны этап і даць яго аналіз, грунтуючыся на выніках навучання. Якое
спалучэнне метадаў навучання было выкарыстана для тлумачэння новага матэрыялу?
5.
Ці рацыянальна быў размеркаваны час,
адведзены на ўсе этапы ўрока? Ці лагічны “звязкі” паміж гэтымі этапамі?
Паказаць, як іншыя этапы ўздзейнічалі на галоўны этап.
6.
Выбар
дыдактычных матэрыялаў, ТСН, дапаможнікаў у адпаведнасці з мэтамі.
7.
Як арганізаваны кантроль засваення
ведаў, уменняў і навыкаў вучняў? На якіх этапах урока? У якіх формах і якімі
метадамі здзяйснялася? Як арганізавана рэгуляванне і карэкцыя ведаў вучняў?
8.
Псіхалагічная
атмасфера на ўроку і зносіны настаўніка з вучнямі.
9.
Як вы ацэньваеце вынікі ўрока? Ці
ўдалося рэалізаваць усе пастаўленыя задачы ўрока? Калі не ўдалося, то чаму?
10.
Адзначыць перспектывы сваёй дзейнасці.
Самоанализ урока по Поташнику М.М.
1.
Какова характеристика реальных учебных возможностей учащихся?
Какие особенности учащихся при планировании данного урока?
2.
Каково место данного урока в теме, разделе, курсе? Как он связан
с предыдущими, на что в них опирается? Как этот урок работает на последующие
уроки, темы разделы? В чем специфика этого урока? Каков его тип?
3.
Какие задачи решались на уроке;
o образовательные,
o воспитательные,
o задачи
развития?
o Была
ли обеспечена их комплексность? Взаимосвязь? Какие задачи были главными,
стержневыми? Как учтены в задачах особенности класса, отдельных групп
школьников?
4.
Почему выбранная структура урока была рациональна для решения
этих задач? Рационально ли выделено место в уроке для опроса, изучения нового
материала, закрепления, домашнего задания и т.п.? Рационально ли было
распределено время, отведенное на все этапы урока? Логичны ли “связки” между
этапами урока?
5.
На каком содержании ( на каких понятиях, идеях, положениях,
фактах) делался главный акцент на уроке и почему? Выбрано ли главное,
существенное?
6.
Какое сочетание методов обучения избрано для раскрытия нового
материала? Дать обоснование выбора методов обучения.
7.
Какое сочетание форм обучения избрано для раскрытия нового
материала и почему? Необходим ли был дифференцированный подход к учащимся? Как
он осуществлялся и почему именно так ?
8.
Как организован был контроль усвоения знаний, умений и навыков?
В каких формах и какими методами осуществлялся? Почему?
9.
Как использовался на уроках учебный кабинет, какие средства
обучения? Почему?
10.
За счет чего обеспечивалась высокая работоспособность учащихся в
течение урока?
11.
За счет чего на уроке поддерживалась хорошая психологическая
атмосфера общения? Как было реализовано воспитательное влияние личности
учителя?
12.
Как и за счет чего обеспечивалось на уроке и в домашней работе
учащихся рациональное использование времени, предупреждение перегрузки
учащихся?
13.
Запасные методические “ходы” на случай непредвиденной ситуации.
14.
Удалось ли полностью реализовать все поставленные задачи? Если
не удалось, то какие и почему? Когда учитель планирует восполнение
нереализованного?
Самоанализ урока по
Шамовой Т.И.
1.
Дать краткую характеристику класса, выделить группу учащихся с
различным уровнем овладения программным материалом.
2.
Охарактеризовать тему урока; степень сложности вообще и
трудности для данного класса или отдельных учеников.
3.
Обосновать постановку ТДЦ урока, тип и его структуру.
4.
Выделить главный этап и дать его полный анализ, основываясь на
РР обучения на уроке.
5.
Показать , как другие этапы работали на главный этап.
6.
Дать оценку успешности достижения ТДЦ урока, обосновать
показатели РР (реального результата).
7.
Наметить перспективы совершенствования своей деятельности.
Самоанализ урока по Куриленко Т.М.
1.
Была ли достигнута цель урока?
2.
Как были использованы воспитательные возможности учебного
материала в целях всестороннего развития личности учащегося?
3.
Все ли учащиеся работали на уроке и как они работали?
4.
Как использовалось время на урока? Имели ли место потери времени
на уроке и что было их причиной?
5.
Какие знания усвоили учащиеся, какие умения закрепили?
6.
Какие были недостатки в ходе урока и почему? Какие изменения в
структуру и содержание урока внес бы учитель, если бы его пришлось повторить?
добры матэрыял
ОтветитьУдалить