Распрацоўка ўрока па хіміі ў 7 класе
Настаўнік Рукіна Таццяна Васільеўна
Тэма: Закон захавання масы рэчываў. Хімічнае ўраўненне.
Мэта:
Растлумачыць закон захавання
масы рэчываў і на яго аснове
сфарміраваць уменне
састаўляць ураўненні хімічных рэакцый;
Задачы:
* Удасканальваць уменне састаўляць ураўненні
хімічных рэакцый на аснове закона захавання масы рэчываў і закона захавання
саставу рэчываў;
* Развіваць уменне выказваць і абгрунтоўваць
свае думкі;
* Выхоўваць у вучняў ашчадныя адносіны да
абсталявання і рэактываў, экалагічную культуру.
Слайд 1
Абсталяванне:
Д-2: растворы меднага купарвасу і натрый гідраксіду ( або натрый -
карбанату і салянай кіслаты), прыбор для дэманстрацыі закона захавання масы
рэчываў, вагі лабараторныя, растворы сернай кіслаты і барый - хларыду, кальцый
- карбанату і салянай кіслаты.
ІЭ: штатыў для прабірак, прабіркі, натрый –
карбанат, саляная кіслата.
І. Арганізацыйны момант. (Арганізацыя і псіхалагічны настрой на працу)
ІІ.
Апытванне і актуалізацыя ведаў.
1. Гульня “Ход канем”.
Настаўнік выбірае першага
вучня і задае яму пытанне па тэме “Фізічныя і хімічныя з’явы”. Даўшы адказ,
гэта вучань задае пытанне па дадзенай тэме наступнаму вучню, якога выбірае па
прынцыпу хода “каня” ў шахматах. Час гульні залежыць ад узроўню ведаў вучняў.
2. Вуснае апытванне на аснове схемы - канспекта
* З’явы фізічныя і хімічныя; (Слайд 2)
* Прыкметы хімічных рэакцый; (Слайд 3)
* Умовы працякання хімічных рэакцый. (Слайд 4)
3. Індывідуальны эксперымент:
Злійце бясколерныя
празрыстыя растворы з дзвюх выдадзеных вам прабірак. Апішыце прыкметы з’яў. Да
якіх з’яў і чаму адносіцца з’ява, якая назіраецца вамі?
Праблемнае пытанне: “Як вы думаеце, ці адбыліся якія – небудзь змены з
агульнай масай рэчываў у доследзе, які вы толькі што назіралі?”
ІІІ. Матывацыя:
Слайд 5
Гульня: “Хто ён?”. Неабходна адгадаць, аб якім вучоным ідзе гаворка, і
звязаць яго імя з тэмай урока.
(Настаўнік дае падказкі ў выглядзе кароткіх звестак аб жыцці ,
навуковых адкрыццях, ролі ў гісторыі канкрэтнага вучонага).
1. Нарадзіўся ў 1711 годзе ў
Расіі.
|
1. Нарадзіўся ў 1743 года ў Францыі.
|
2. Рускі вучоны - прыродазнаўца.
|
2. Адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі.
|
3. Заснавальнік першага ў Расіі Маскоўскага ўніверсітэта.
|
3. Распрацаваў правілы назваў хімічных злучэнняў.
|
4. Развіваў атамна – малекулярнае прадстаўленне аб будове
рэчываў.
|
4. Даў правільнае тлумачэнне працэсаў гарэння і дыхання.
|
5. Адкрыў закон захавання рэчываў.
|
5. Адкрыў закон захавання рэчываў.
|
6. Значна раней іншых зразумеў: “Хімік без ведаў фізікі падобны да
чалавека, які ўсе павінен шукаць шчупам…”
|
6. 8 мая 1794 года нож
гільяціны абарваў жыццё гэтага найвялікшага вучонага ХУІІІ стагоддзя, які стаў ахвярай разгулу
якабінскага тэрору.
|
Слайд 6
ІУ.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Закон захавання масы рэчываў.
1. Работа па п.15 с. 69-70 падручніка ( да
слоў Закон захавання масы рэчываў можна пацвердзіць эксперыментальна.) па
плану:
* Доследы Р. Бойля і яго вывады аб масе рэчываў
да і пасля рэакцыі;
* Доследы М.В.Ламаносава і яго вывады аб масе
рэчываў да і пасля рэакцыі;
* Доследы А.Лавуазье і адкрыццё ім закона захавання
масы рэчываў;
* Сучасная фармуліроўка закона захавання масы
рэчываў. ( Слайд
7)
2. Дэманстрацыйны эксперымент:
Дэманстрацыя пастаянства
агульнай масы рэчываў на прыкладзе рэакцыі ўзаемадзеяння раствораў меднага
купарвасу і натрый-гідраксіду, мелу з растворам салянай кіслаты ў адкрытым
сасудзе. ( мал. 58 падручніка)
Хімічныя ўраўненні. (Слайд 8)
1. Пт. З папярэдняга ўрока сутнасці хімічных
рэакцый з пазіцыі прадстаўленняў аб атамах і малекулах згодна схеме раскладання
вады:

2. Вывядзенне паняцця “хімічнае ўраўненне” і распрацоўка
алгарытму састаўлення ўраўненні хімічных
рэакцый.
Алгарытм
састаўлення ўраўненняў хімічных рэакцый:
(Слайд 9)
1. У левай частцы запісваюцца формулы рэчываў,
якія ўступаюць у рэакцыю:
KOH + CuCl2
=
2. У правай частцы ( пасля стрэлкі) – формулы
рэчываў, якія атрымаліся ў выніку рэакцыі:
KOH + CuCl2
=
Cu(OH)2 + KCl
3. Затым ураўноўваецца колькасць атамаў хімічных
элементаў ў правай і левай частках ураўнення з дапамогай каэфіцыентаў:
2KOH + CuCl2 = Cu(OH)2 + 2KCl
Спецыяльныя
знакі, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні хімічных рэакцый: “+”, “=”, “t”, “hv”, “ “, “
“.
Прыклад: (Слайд 10)
* Схема: Медзь + кісларод = злучэнне медзі з
кіслародам
* Запіс схемы з дапамогай хімічных формул : Cu+O2=
CuO
* Лік атамаў кожнага элемента перад рэакцыяй
павінен быць роўны ліку атамаў гэтых жа элементаў пасля рэакцыі. Ураўнаважваем
іх з дапамогай каэфіцыентаў, якія паказваюць лік малекул або формульных адзінак
і хімічную колькасць дадзенага рэчыва.
2Cu+O2= 2CuO
* Ураўненне чытаецца так: два купрум плюс о-два
роўна два купрум-о.
* У рэакцыю ўступіла два моль медзі і адзін моль
кіслароду і атрымалася два моль
купрум-о.
У. Першасны
кантроль: (Слайд 11)
1. Які закон выкарыстоўваецца пры састаўленні
хімічных ураўненняў?
2. Практ. 2, 3, 5 с.72 падручніка.
3. Пералічыце парадак дзеянняў пры напісанні
ўраўненняў хімічных рэакцый.
4. Расстаўце каэфіцыенты ў прыведзеных схемах
хімічных рэакцый:
а) Al + Cl2
= AlCl3
б) Ca + O2
= CaO
в) H2 + Br2 = HBr
г) P + O2
= P2O5
УІ. Фізкультхвілінка ( практыкаванні
для вачэй)
УІІ.
Замацаванне. (Слайд 12)
1. Чаму пасля награвання металу ў закрытай колбе
маса колбы застаецца той жа, а пасля прапальвання металу ў адкрытай колбе
агульная маса павялічваецца?
2. Маса колбы, у якой спалілі серу, пасля рэакцыі
не змянілася. У якой колбе ( адкрытай ці закрытай) праводзілася рэакцыя?
3. Ці правільнае сцвярджэнне: “Пры хімічных
рэакцыях маса рэчываў не змяняецца, так як пры гэтым захоўваюцца атамы і іх
колькасць”?.
4. Пры ўзаемадзеянні цынку масай 65 грам з серай
ўтварыўся цынк-сульфід масай 97 грам. Якая маса серы ўступіла ў рэакцыю?
5. Расстаўце каэфіцыенты ў прыведзеных ніжэй
схемах хімічных рэакцый:
1)
HI = H+I
2)
Na + O2= Na2O
3)
NaCl = Na+ Cl2
4)
Mg + O2 = MgO
5)
Al +S=Al 2S3
6)
Cr 2O3 + Al = Al 2O 3 + Cr
6. У праведзеных ніжэй схемах хімічных рэакцый
замест шматкроп’я напішыце формулы адпаведных рэчываў, расстаўце каэфіцыенты:
1) Ba+ O2 = …
2) Н2О= 2Н2 + …
3) 2Н2 + О2 = 2Н2О
4) Fe + O2 = Fe 3O4
5) …+ O2
= ZnO
УІІІ.
Абагульненне. (Слайд 8)
Работа
па схеме - канспекту
2Н2О= 2Н2
+ О2
m1 = m2 + m3
|
Пішам ураўненні ХР Рашаем задачы па
ўраўненнях
ХР
m1- зыходныя рэчывы m2 + m3 -
прадукты рэакцыі
Асноўныя паняцці: (Слайд 13)
*
у
хімічных рэакцыях выкарыстоўваецца закон захавання масы рэчываў: маса зыходных
рэчываў роўна масе прадуктаў рэакцыі;
*
пры
хімічных рэакцыях атамы не знікаюць і не ўзнікаюць, сутнасць хімічнай рэакцыі
заключаецца ў іх перагрупоўцы;
*
лік
атамаў кожнага хімічнага элемента перад рэакцыяй павінен быць роўны іх ліку
пасля рэакцыі;
*
хімічнае
ўраўненне – умоўны запіс рэакцыі пры дапамозе хімічных формул і спецыяльных
знакаў.
ІХ. Кантроль. (на
індывідуальных картках)
№ п/п
|
Варыянт І
|
Варыянт ІІ
|
||||||||||||||||||||
Узровень І
|
||||||||||||||||||||||
1
|
На вагах ураўнаважылі агарак парафінавай свечкі, затым запалілі яго.
Маса рэчываў зменіцца:
а) так
б) не
|
На вагах ураўнаважылі свечку і паглынальны прыбор над ёй для
ўлоўлівання прадуктаў гарэння парафіну. Затым свечку падпалілі. Маса рэчываў
зменіцца:
а) так
б) не
|
||||||||||||||||||||
Узровень ІІ
|
||||||||||||||||||||||
2
|
Стрэлка уверх
|
Якога абазначэння не хапае ва ўраўненні
хімічнай рэакцыі CaCO3=CaO+CO2, калі рэчыва CaCO3 раскладаецца
пры тэмпературы?
|
||||||||||||||||||||
Узровень ІІІ
|
||||||||||||||||||||||
3
|
Пры ўзаемадзеянні алюмінію масай 9 грам з ёдам утварылася 136 грам
алюміній-ёдыду (AlI3). Колькі неабходна ўзяць ёду, каб ён поўнасцю
прарэагаваў з дадзенай масай алюмінію?
а) 32 грамы
б) 127
грам
в) 145 грам
|
Пры ўзаемадзеянні серы масай 16 грам з кіслародам утварылася 32 грам сера(ІУ)-аксіду
(SO2).
Колькі неабходна ўзяць кіслароду, каб ён поўнасцю прарэагаваў з дадзенай
масай серы?
а) 32 грамы
б) 16
грам
в) 48 грам
|
||||||||||||||||||||
Узровень ІУ
|
||||||||||||||||||||||
4
|
Расстаўце каэфіцыенты ў прыведзеных ніжэй схемах рэакцый:
1) Li + O2 = Li2O
2) Na + S = Na2S
3) MgO+SO3=MgSO4
4) NO+O2=NO2
|
Расстаўце каэфіцыенты ў прыведзеных ніжэй схемах рэакцый:
1) K + Cl2 = KCl
2) Fe + O2 = Fe 2O3
3) Ag 2O = Ag + O
4) Fe(OH)3 =Fe 2O3+H 2O
|
||||||||||||||||||||
Узровень У
|
||||||||||||||||||||||
5
|
Расстаўце каэфіцыенты
ў наступных схемах хімічных рэакцый, запішыце мольныя суадносіны паміж
рэчывамі па ўзоры. Падкрэсліце формулы зыходных рэчываў
|
Расстаўце
каэфіцыенты ў наступных схемах хімічных рэакцый, запішыце мольныя суадносіны
паміж рэчывамі па ўзоры. Падкрэсліце формулы зыходных рэчываў.
|
||||||||||||||||||||
Х.
Карэкцыя.
У якім з ураўненняў рэакцый сума ўсіх каэфіцыентаў
роўна 5?
1) Al +S=Al 2S3
2) Fe+Cl2=FeCl3
3) CH4=C 2H2+H2
4) Ca + HCl = CaCl2+H2
1.
Знайдзіце
памылкі ў наступных ураўненнях рэакцый:
1) C+2H2=CH
2) 4Al+3O2=2AlO
3) KСlO3 = 2KCl+3O2
4) 4P+5O2=2PO5
Дапытлівым! У адным доследзе з медзі масай 3,2 г шляхам награвання ў
кіслародзе быў атрыманы медзь-(ІІ)-аксід масай 4 г . У другім доследзе з
навескі медзі масай 4 г
атрыманы аналагічны аксід масай 5
г . Правядзіце неабходныя разлікі і вызначце, ці
адпавядаюць дадзеныя двух доследаў з законам захавання масы рэчываў.
ХІ. Дамашняе заданне.
Параград 15, практ.
6-8
ХІІ. Рэфлексія. Як вы лічыце, які ваш узровень засваення
вывучанага вучэбнага матэрыялу?
а) высокі
б) нізкі
в) сярэдні
1.
Калі б) і
в), то што перашкодзіла засвоіць лепш?
2. Якія пытанні вызвалі найбольш цяжкасцей?
Запішыце свае адказы на лісточкі і здайце.
МАТЭРЫЯЛЫ ДА ЎРОКА
Ліст самаправеркі
№ п/п
|
Варыянт І
|
Варыянт ІІ
|
||||||||||||||||||||
Узровень І
|
||||||||||||||||||||||
1
|
а) так
|
б) не
|
||||||||||||||||||||
Узровень ІІ
|
||||||||||||||||||||||
2
|
Пасля SO2 неабходна паставіць стрэлку ўверх.
|
“t”
над знакам роўнасці
|
||||||||||||||||||||
Узровень ІІІ
|
||||||||||||||||||||||
3
|
б) 127
грам
|
б) 16 грам
|
||||||||||||||||||||
Узровень ІУ
|
||||||||||||||||||||||
4
|
Расстаўце каэфіцыенты ў прыведзеных ніжэй схемах рэакцый:
1) 4Li + O2
= 2Li2O
2) 2Na + S = Na2S
3) MgO+SO3 = MgSO4
4) 2NO+O2 =
2NO2
|
Расстаўце каэфіцыенты ў прыведзеных ніжэй схемах рэакцый:
1) 2K + Cl2
= 2KCl
2) 4Fe + 3O2
= 2Fe 2O3
3) 2Ag 2O = 4Ag + O
4) 2Fe(OH)3 = Fe 2O3+3H 2O
|
||||||||||||||||||||
Узровень У
|
||||||||||||||||||||||
5
|
|
|
||||||||||||||||||||
Комментариев нет:
Отправить комментарий