Саракі
1 Удзельнік 1.
Жыццё змяняецца, прыносячы надзеі.
І мы за клопатам, жыццёвай мітуснёй
Усё менш увагі ўдзяляем тым падзеям,
Што ў гісторыю сышлі, што служаць цяпер ёй...
2 Удзельнік 2.
Сёння 22 сакавіка - дзень вясенняга сонцастаяння. Гэта амаль што галоўная падзея нашых продкаў-славян.
3 Удзельнік 3. Чаму ж так?
4
Удзельнік 2. Гэты “прысвятак” успрымаўся як абуджэнне прыроды. І , літаральна,
ўсе веснавыя святы былі прысвечаны гэтай з’яве: і Грамніцы, і Масленіца, і Саракі…
5 Удзельнік 1. А кожнае свята звязана з нейкай
птушкай. Калі на Грамніцы певень нап’ецца водзіцы, то на Юр’я вол наесца
травіцы.
6 Удзельнік 3. На Саракі выпякалі сорак
жаваранкаў.
7
Удзельнік 2. Дарэчы, лік “сорак” і назва дадзенага “прысвятка”
маглі прыйсці да нас з язычніцкай традыцыі. Лічылася, што менавіта такая
колькасць цёмных сіл скоўваюць зямлю-матухну на працягу ўсёй зімы. У гэты дзень
дзяўчаты павінны зламаць сорак дошчачак, разарваць сорак вяровачак.
8 Удзельнік 3. Магчыма, тым самым
людзі імкнуліся паказаць, што яны мацней злых Духаў. Можа давайце і мы вызвалім вясну-красну з зімняй
цямніцы?
(Ламаюць дошчачкі, рвуць вяровачкі)
Усе прыгаварваюць
9
1. Вясна, вясна красная!
Прыйдзі, вясна, з радасцю.
10
2. Са льном высокім,
З коранем глыбокім,
11
3. З хлебам урадлівым,
З жыццём счаслівым.
Песня-харавод “Ой, бяжыць ручэй- вада”
Ой, бежыць ручэй- вада –
Няма снегу, няма льда.
Ой, вада! Ой, вада!
Няма снегу, няма
льда!
Прыляцелі жураўлі
І саловушкі-малы.
Жураўлі, жураўлі!
І саловушкі-малы!
Мы весняначку пяём,
Вясну красную завём!
Ой, пяём! Ой, пяём!
Вясну красную зовём!
12 Удзельнік 5. На Масленіцу ўсхвалялі ластаўку.
А ў нас сягоння
масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пала на калу,
Кінула масла па каму,
А хто хопіць – дык таму,
Будзе хораша ў даму.
13 Голас за
сцэнай:
Калісьці ў невялікім мястэчку жылі
адны толькі злыя людзі. Яны лічылі ганебным выяўляць дабрыню, ласку, пяшчота,
радасць і пагарджалі ўсякага, хто выказваў гэтыя выдатныя чалавечыя якасці.
Але вось у адну пагодлівую раніцу ў горадзе абвясціўся дзіўны чалавек, які маляваў
цудоўныя ўзоры
(На сцэне: мастак малюе яркую карціну, вакол яго
"лётаюць" белыя птушкі)
А вакол яго лёталі невядомыя белыя птушкі. Спачатку жыхары горада смяяліся над дзіўным мастаком. Але, праз некаторы час, назіроючы за мастаком, людзі рабіліся дабрэйшымі.
Але засталіся і такія, якія
працягвалі злавацца на добрага "мазілку".
І вось аднойчы хтосьці
схапіў велізарны камень і запусціў ім у галаву мастака… Той упаў як нежывы, не вымаўвіўшы
ні словы.
Фанаграма
"Прыг, ластаўка, прыг…"
Птушкі
закрычалі, замітусіліся над загінулым. Яны лёталі
нізка над зямлёй і плакалі. І ўсё ўбачылі, што яны
счарнелі. "Гэта яны ад гора сталі такія", - прашаптаў хтосьці ў
натоўпе. І зараз жа хмары закрылі неба,
пачалася навальніца. Дажджом змыла і малюнкі, і кроў загінулага. І сам мастак
знік, быццам яго і не было ніколі.
Людзі не запомнілі мастака, але пачуцці, якія выклікалі яго малюнкі
забыцца не змаглі. Кажуць, калі
пральецца нявінная кроў, ластаўкі лётаюць
над зямлёй і плачуць, склікаючы дождж. Нездарма лічыцца ў народзе, што дождж ачышчае зямлю ад
людскіх грахоў..
14 Ластаўка 1: Многія народы
лічаць нас Божымі птушкамі. Да прыкладу, у Старажытным Егіпце мы лічымся
святымі птушкамі багіні Ізіды. У Кітаі, лічыцца, што ў хаце, дзе мы пабудуем гняздоўі,
неўзабаве здарыцца вяселле і народзіцца
шмат дзяцей.
15 Ластаўка 2: Сапраўды, шмат народных прымет, звязаны з намі. Хоць, некаторыя з іх тлумачацца законамі прыроды.
16 Удзельнік 1:
Кажуць, "Па палёце ластавак
прадказваюць надвор'е: высока лётае - да сонца; нізка - да
навальніцы". Як гэта растлумачыць?
17 Ластаўка 1: Гэта звязана з тым
фактам, што мы жывімся машкарой, якая пры паніжэнні
атмасфернага ціску і павышанай вільготнасці паветра становіцца цяжэй і не можа
высока ўзляцець.
18 Удзельнік 2: Людзі вераць, што стук ластаўкі
ў акно прадвяшчае добрыя весткі ад чалавека, з якім даўно страчана сувязь. Ці так гэта?
19 Ластаўка 2: Нам цяжка гэта сцвярджаць, хоць
нават падчас вайны ў блакадным Ленінградзе жыхары па-асабліваму адносіліся да
ластаўкі.
20 Удзельнік 3: Гістарычная даведка:
"Увесну 1942 гады шматлікія жыхары блакаднага Ленінграда насілі на грудзях
жэтон у выглядзе ластаўкі з лістом у дзюбе. Гэта птушка без цяжкасцей залятала
ў горад, і тым самым служыла жыхарам
знакам добрай весткі. Вольга Бергольц у вершы “Блакадная ластаўка” успамінае:
Маленькую ласточку из жести
я носила на груди сама.
Это было знаком доброй вести,
это означало: «Жду письма».
я носила на груди сама.
Это было знаком доброй вести,
это означало: «Жду письма».
Этот знак придумала блокада.
Знали мы, что только самолёт,
только птица к нам, до Ленинграда,
с милой-милой родины дойдёт.
Знали мы, что только самолёт,
только птица к нам, до Ленинграда,
с милой-милой родины дойдёт.
21 Ластаўка вясковая: Так, у літаратуры мы згадваемся даволі часта, праўда,
без удакладнення пэўнага выгляду.
22 Гарадская ластаўка: А вось па меркаванні спецыялістаў,
Уільям Шэкспір у трагедыі "Макбет" калі правадыр войска Банка
звяртаецца да караля Дункану з апісаннем добрых якасцяў замка, згадвае менавіта
гарадскую ластаўку.
23 Ластаўка
вясковая: Затое вясковая ластаўка з'яўляецца нацыянальным
знакам Эстоніі. У 2008 году нацыянальны банк Эстоніі выпусціў плацінавую манету
наміналам у 100 крон. Вясковая ластаўка намалявана і на славенскай манеце наміналам 2 толара.
24 Гарадская ластаўка: А гарадская ластаўка намалявана на паштовай марцы,
якая выпушчана ў Беларусі ў 2004 году, а
ў 2010 году была птушкай года
Швейцарыі.
25 Удзельнік 1 Ціха! Расшчабяталіся!
Акрамя вас, гарадской і вясковай ластавак, яшчэ 120 відаў!. Мы ж не будзем
спрачацца аб іх годнасці. Вядома, усе ластаўкі вельмі прыгожыя. Вунь у вясковай які
хвісцік з глыбокім выразам, крылы доўгія і вострыя, а на галове і шыі прыгожыя
плямкі. І спявае яна даволі прыгожа.
26 Удзельнік 2 Гарадская ластаўка не вельмі
здатная да спеваў, але гэта вельмі общительная
птушка. Палёт яе лоўкі і імклівы. Вызначаецца яна чыста белым брушкам пад сінявата-чорнымі
крыламі.
27 Удзельнік 3 Паважаныя госці, згодна прыказкі, "адна
ластаўка вясны не робіць". Мы рады прылёту і вясковай ластаўкі, і
гарадской і ўсіх астатніх птушак. Усе
яны з’яўляюцца знакам вясны, добрых вестак і змен.
Комментариев нет:
Отправить комментарий