Тэма: Будова насення.
Мэта: пазнаёміць вучняў
з асаблівасцямі будовы насення аднадольных
і двухдольных раслін.
Задачы:
1. Адукацыйныя:
o
раскрыць асаблівасці
будовы насення аднадольных і двухдольных раслін;
o
развіваць
уменне працаваць з натуральнымі аб'ектамі, параўноўваць іх; працаваць з падручнікам.
2. Развіваючыя:
o
развіваць
лагічнае мысленне праз уменне аналізаваць, абагульняць матэрыялы, рабіць вывады,
параўноўваць;
3. Выхаваўчая:
o
працягваць
фармаванне навуковага светапогляду.
o
ажыццяўляць
экалагічнае, прыродаахоўнае выхаванне на прыкладзе матэрыялу ўрока.
Тып урока: урок-даследаванне.
Асноўныя тэрміны і паняцці: аднадольныя расліны, двухдольныя расліны, зародак, шчыток, эндасперм, семядоля, насенная лупіна,
рубчык, зародкавы карэньчык, зародкавая сцяблінка, пупышка, семяўваход
(мікропіле).
Ход урока
1.
Арганізацыйны момант. (1 хв.)
(Добры дзень. Сядайце, калі
ласка. Для работы на ўроку сёння нам спатрэбяцца аловак, рабочыя і лабараторныя
сшыткі, падручнікі. Праверце іх наяўнасць на сталах)
2. Актуалізацыя ведаў вучняў. (2
хв.)
На мінулых уроках мы гаварылі з вамі аб кветкавых раслінах. Давайце
ўспомнім:
-
Якія расліны называюць пакрытанасеннымі і за што яны
атрымалі такую назву? (Тыя, у якіх есць кветка, утвараецца плод, дзякуючы якаму
абаронена насенне , якое развіваецца ўнутры плода)
-
Назавіце спосабы распаўсюджання
пладоў. (Ветрам, вадой, жывёламі і
чалавекам, птушкамі). Дарэчы, 1 красавіка – Міжнародны Дзень птушак.
Птушкай 2012 года ў Беларусі выбраны чорны свіргуль.
3. Франтальнае
апытванне. (5 хв.)
Ланцужок “Органы пакрытанасенных раслін” (вучні задаюць і адказваюць на пытанні)
4. Вывучэнне новай тэмы. ( 20
хв.)
4.1.
-
Мы разгледзелі вегетатыўныя
органы: корань, сцябло, ліст, репрадуктыўныя: кветку, плад, вывучылі іх будову,
разнастайнасць. А што мы яшчэ не вывучалі? (Насенне)
-
Тэма ўрока “Будова насення”.
Запішыце тэму ўрока ў сшытак, пастаўце дату. Сягоння дзясятага красавіка. Хоць
дату мы запісваем лічбамі, але я дазволю сабе напомніць вам, што па новых
правілах арфаграфіі пішацца ДЗЯСЯТАГА.
-
Пастаўце задачу ўрока, зыходзячы
з верша:
У руцэ трымаю новае жыццё:
Парастак зялёны і магутны корань.
Дружна прарастуць, перамогуць усё,
Ледзь вясенні дождж усю зямлю напоіць.
А пакуль гасцюе восень на дварэ,
І пакуль зімовы апякае холад, -
Спіць жыццё, і дыхае ў руцэ
Парастак зялены і магутны корань.
- Задачы выводзяць вучні (вывучыць асаблівасці будовы насення, яго
састаў; даказаць, што насенне дае новую расліну).
- Як вы думаеце, ці спатрэбяцца веды аб насенні ў вашым жыцці і дзе? (матывацыя)
- Звярніце ўвагу на насенне, якое
знаходзіцца перад вамі. Некалькімі словамі ахарактарызуйце яго. (дробнае , чорнае ў мака, вялікае, белае ў
фасолі, сярэдніх памераў, жоўтае у пшаніцы)
-
Падагулім. (насенне рознае па памерах, форме, колеры)
- А каб вывучыць будову насення,
неабходна выканаць лабараторную работу № 8 “Будова насення двухдольных і аднадольных раслін”.
Перад тым, як прыступіць да
выканання работы, давайце нагадаем, што такое працэс апладнення і што ў выніку яго атрымліваецца? ( апладненне – працэс зліцця двух палавых
гамет, у выніку якога ўтвараецца плод і з семяпупышкі ўтвараецца насенне.
Насенне складаецца з зародка і эндасперма)
- Наша задача на прыкладзе
насення фасолі і зярняўкі пшаніцы больш падрабязна разгледзець будову зародка і
высветліць: ці заўседы насенне мае эндасперм?
Выкананне лабараторнай работы
(дадатак 1)
-
Прааналізуйце, ў
чым падабенства і адрозненне насення двухдольных
і аднадольных раслін на прыкладзе фасолі і пшаніцы (Падабенства: насенне мае насенную лупіну, семяўваход (мікропіле) і
зародак. Адрозненне:насенне фасолі мае дзве семядолі, у якіх знаходзяцца
запасныя рэчывы, а ў насенні пшаніцы адна семядоля, а пажыўныя рэчывы
знаходзяцца ў эндасперме)
-
У мяне ўзнікла
праблема. Вывучаючы плады мы называлі зярняўку пшанішы плодам, а цяпер вядзем
гаворку аб насенні. У чым справа?
Каляплоднік зросся
з насеннай лупінай)
Як вы лічыце, мы справіліся з задачай “Вывучыць будову
насення? Давайце праверым, папрацаваўшы з карткамі. (Работа ў парах па картках. (дадатак 2)
Індавідуальнае заданне (5 узровень). Вам неабходна па знешняму выгляду расліны, якая яшчэ не
сфарміравала насенне, вызначыць да якога класа, аднадольных ці двухдольных яна
адносіца. (на гербарыі) (
асаблівасці знешняй будовы аднадольных і двухдольных раслін)
5. Фізкультхвілінка (2 хв.)
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся
За шчаслівы дзень учарашні,
За лугі, палі і пашні.
Усе да сонца падцягніцеся,
Улева, управа нахіліцеся,
Вераценцам пакруціцеся.
Раз прысядзьце два прысядзьце
І за парты ціха сядзьце.
- Другое, што вас зацікавіла –
састаў насення. Якія пажыўныя рэчывы ўваходзяць у склад насення?
Правядзём дэманстрацыю:
1. Муку завязваем у марлевы мяшочак, абмакаем яго ў ваду. Капаем ёд. Ўто
назіраем? Вывады! (у састаў насення
ўваходзіць арганічнае рэчыва крухмал)
2. Развязваем мяшочак, назіраем клейкавіну. Вывады! (у састаў насення ўваходзіць бялок)
3. Насенне ільну ложым паміж сурвэткамі, прыжымаем яго. Вывады. (у састаў насення ўваходзіць тлушч)
4. У прабірцы насенне падаграваем. Назіраем на сценках ваду. Вывады! (у састаў насення ўваходзяць неарганічнае
рэчыва: аада)
5. Пры далейшым награванні атрымаюцца вугалькі. Вывады! (у састаў насення ўваходзяць мінеральныя рэчывы)
-
Састаўце схему “Рэчывы
насення” (адзін вучань выконвае на
дошцы)
![]() |
- Вы зразумелі з якіх рэчываў складаецца
насенне? Дзе спатрэбяцца вам веды аб саставе насення? Аб гэтых рэчывах
падрабязней вы даведаецеся на ўроках хіміі.
6. Падагульненне. (5 хв.)
А зараз правядзём падагульненне
вывучанага матэрыялу. Закончыце сказы:
1. Насенне
складаецца з: насеннай лупіны, зародка і
ўтрымлівае запас пажыўнага рэчыва.
2. Зародак
- пачатак будучыні расліны. Ён
складаецца з: зародкавых карэньчыка,
сцяблінкі, пупышкі і семядолі.
3. Семядолі - гэта першае лісце зародка расліны.
4. Расліны, якія маюць ў зародку насення адну семядолю называюць аднадольнымі. Напрыклад - пшаніца, цыбуля, лілея.
5. Расліны,
якія маюць ў зародку дзве семядолі называюць двухдольнымі. Напрыклад - яблык,
агурок, сліва, тамат.
6. Запаснымі пажыўнымі рэчавамі насення з’яўляюцца крухмал, бялкі, тлушчы.
7. Пупышку ўтвараюць клеткі ўтваральнай тканкі (мерыстэмы)
-
Саставім азначэнне “насенне –
гэта…”
Супаставім наша азначэнне з азначэннем даведніка.
7.
Кантроль. (5 хв.) Для таго, каб
зразумець, што вам неабходна паўтарыць дома, правядзем невялікі кантроль
атрыманых ведаў. Выканайце тэст "Веру - не веру" з наступнай праверкай.
8. Ацэнка работы вучняў. (1 хв.) (выстаўленне адзнак з каментарыямі)
9.
Д/з. ( 1хв.) Тэст паказаў, што ёсць неабходнасць паўтарыць вывучаны матэрыял дома, для
гэтага папрацуйце з параграфам 52. А хто справіўся з тэстам, успомніце, у якіх казках сустракаюцца героі-насенне. Якое
гэта насенне – аднадольнае ці двухдольнае?
10.
Рэфлексія: (3 хв.)
1. На колькі вы справіліся з пастаўленымі задачамі?
2. Ці даведаліся вы штосьці новае для сябе?
3. Якія цяжкасці вы сустрэлі?
4. Што вам хацелася б яшчэ даведацца аб насенні? (умовы прарастання насення, яго разнастайнасць)
Над асаблівасцямі прарастання насення, яго разнастайнасцю мы папрацуем на
наступным уроку. Хто жадае, знайдзіце ў літаратуры, Інтэрнэце звесткі аб асаблівасцях
насення. Сёння я задаволена вашай работай. Дзякую. Урок закончаны. Да
пабачэння.
Дадатак 1
Лабараторная работа № 8
Будова насення аднадольных і двухдольных раслін
!!! ТБ.
Мэта: сфарміраваць
прадстаўленне аб асаблівасцях будовы насення, якое мае эндасперм і якое не мае эндасперму.
Абсталяванне: сухое і папярэдне (за суткі) замочанае насенне фасолі, пшаніцы, фільтравальная папера, лупы,
скальпелі.
ХОД РАБОТЫ
1-4-й узроўні (1-8 балаў)
1. Разгледзьце
прапанаванае насенне няўзброеным вокам і з
дапамогай лупы.
2. Іголкай асцярожна зніміце лупіну насення фасолі.
Знайдзіце зародак, які складаецца з двух буйных семядоляў,
зародкавага карэньчыка, сцяблінкі
і пупышкі.
3. Замалюйце ў табліцы зародак і пазначце яго
часткі.
4. Разрэжце ўздоўж замочаную ў вадзе зярняўку. Разгледзьце
з дапамогай лупы падоўжаны зрэз зярняўкі, вывучыце будову
зародка і эндосперма. Вынікі назіранняў занясіце ў табліцу.
5. Замалюйце ў табліцы падоўжаны
зрэз зярняўкі, пазначыўшы часткі зярняўкі і зародка.
6. Зрабіце вывад,
што сабой уяўляе насенне.
Справаздача аб
выкананні лабараторнай работы
|
Адзнака, бал
|
||||||
|
1-2
|
3-4
|
5-6
|
7-8
|
|||
|
Назва расліны
|
Часткі насення
|
Часткі зародка
|
Месца знаходжання
запасных рэчываў
|
Малюнак насення
фасолі
|
Малюнак насення
пшаніцы
|
Вывад
|
|
|
|
|
|
|
|
|
5-й
узровень (9-10 балаў)
Адкажыце
на адно
з пытанняў.
1. Асноўнае пажыўнае рэчыва насення -
крухмал. Дзе і як ён утвараецца? Як крухмал трапляе ў насенне?
2. Эндасперм
з'яўляецца састаўной часткай мноства насення, аднак у спелым насенні ў розных
відаў раслін колькасць яго розная. Чаму?
3. Лічыцца, што колькасць запасных рэчываў, якая занодзіцца у
семядолях фасолі, уплывае на рост і развіццё праростка. Прыдумайце
досвед, з дапамогай якога можна было б праверыць
правільнасць гэтага сцвярджэння.
Дадатак 2
Картка 1

Будова насення двухдольных раслін
А.З чаго развіваецца насенне?
1.
З семязачатка.
2.
З парастка.
3.
З кветкі.
4.
З кораня.
5.
Са спермія.
Б.
Што паказана на
малюнку пад літарай
4?
1.
Скурка .
2.
Сцябло.
3.
Семядолі.
4.
Пупышка.
5.
Карэньчык.
В.
Якая расліна
адносіцца да двухдольных?
1.
Пшаніца.
2.
Ячмень.
3.
Жыта.
4.
Кукуруза.
5.
Гарох.
Г.
Якой літарай
абазначаны карэньчык?
Д.
Дзе знаходзіцца
запас пажыўных рэчываў у насенні фасолі?
1.
У скурцы.
2.
У сцяблінцы.
3.
У семядолях.
4.
У пупышцы.
5. У карэньчыку
Картка 2
![]() |

Будова
насення аднадольных раслін
А.Што такое насенне?
1.
Насенне – гэта орган размнажэння расліны.
2.
Насенне – гэта частка сцябла.
3.
Насенне – гэта палавая клетка.
4.
Правільных
адказаў няма.
Б.Што паказана на малюнку пад літарай 4?
1.
Эндасперм.
2.
Сцяблінка.
3.
Семядоля.
4.
Пупышка.
5.
Зародак.
В. Дзе знаходзіцца запас пажыўных рэчываў у зярняўцы пшаніцы?
1.
У каляплодніку.
2.
У сцяблінцы.
3.
У семядолях.
4.
У зародку.
5.
У эндасперме.
Г. Якой літарай абазначана семядоля?
Д. Якая расліна адносіцца да аднадольных?
1.
Гарох.
2.
Фасоля.
3.
Боб.
4.
Рэдзька
Дадатак 3
Тэст
"Веру - не веру"
Прачытаўшы сказ, вызначце, правільнае сцвярджэнне ці не.
Калі правільнае, то пастаўце “+”, калі не, то пастаўце “-“
|
Прозвішча, імя:
|
“+” ці “-“
|
|
1. Усё насенне
мае па дзве семядолі і эндасперм.
|
|
|
2. Насенне
раслін, якія маюць адну семядолю называюцца двухдольнымі.
|
|
|
3. Праз
семяўваход (мікропіле) у насенне пранікае вада.
|
|
|
4. Звонку насенне
пакрына карой.
|
|
|
5. Запас
пажыўных рэчываў можа знаходзіцца ў эндасперме.
|
|
|
6. У насенні
двухдольнвх раслін дзве семядолі.
|
|
|
7. Семядолі –
гэта частка зародка.
|
|
|
8. Запасныя
пажыўныя рэчывы знаходзяцца ў сцяблінцы.
|
|
|
9. Насенне
аднадольных раслін утрымлівае адну семядолю.
|
|
|
10. У насенні
фасолі найбольшую масу маюць семядолі.
|
|
|
Адзнака:
|
|
Прозвішча, імя:
|
“+” ці “-“
|
|
1. Насенная
лупіна выконвае ахоўную ролю.
|
|
|
2. Расліны класа
двухдольных маюць адну семядолю.
|
|
|
3. Насенная
люпіна – гэта частка зародка.
|
|
|
4. Насенне
двухдольнай расліны складаецца з насеннай лупіны і зародка.
|
|
|
5. У зярняўцы
пшаніцы запасныя пажыўныя рэчывы знаходзяцца ў эндасперме.
|
|
|
6. Зародак
зярняўкі ўтрымлівае дзве семядолі.
|
|
|
7. Зародак
насення двухдольных раслін ўтрымлівае дзве семядолі, карэньчык, сцяблінку,
пупышачку.
|
|
|
8. У насенні
фасолі пажыўныя рэчывы ўтрымліваюцца ў
зародку.
|
|
|
9. У зярняўкі
пшаніцы насенная лупіна лёгка знімаецца.
|
|
|
10. Насенне –
зачатак расліны.
|
|
|
Адзнака:
|


Комментариев нет:
Отправить комментарий