четверг, 1 октября 2015 г.

Фальклорнае свята: НА КІРМАШЫ

\
Фальклорнае свята: НА КІРМАШЫ

МЭТА:
·      Пашырыць кругагляд вучняў, выклікаць цікавасць да традыцый і звычаяў беларускага народа, да яго гісторыі,
·      дапамагчы вучням адчуць адметнасць беларускага фальклору як спосабу выяўлення душы народа,
·      выхоўваць любоў да роднага слова, да Радзімы.

1.     Усе тут ці не?
2.     Усе!
3.     Паклон вам, людзі дарагія, старыя і малыя!
4.     Жыхароў кожнай хаты запрашаем на свята!
5.     Беларускае! Народнае! Вяселае! Карагоднае!
6.     Людзі добрыя, вітаем! Дабрабыту вам жадаем!
7.     А я вось што запытаю: адкажыце, госці, мне, ці вам добра тут, ці не?
(Госці: “Добра”)
8.     Вельмі добра калі так. Дык збірайцеся з намі на кірмаш. Там вы ўбачыце шмат чаго цікавага.
9.     А на чым жа мы паедзем?
10.                      Як гэта на чым? Дык на тым, на чым спрадвеку ездзілі – на кабыле!
11.                      На кабале? А дзе ж мы яе возьмем?
12.                      А вось у дзеда. (Байка “Ехаў дзедка на кірмаш”)
      Дзед: Вось і прыехалі! Колькі ж тут народу, а колькі розных тавараў!
13.                      Паглядзі! А дзед з бабаю яшчэ спрачаюцца.
(Песня “Пасееў дзед грэчку...”
14.                      Дзяўчаты, што вы ўсе пра дзеда ды пра бабу!
Гэй вы, хлопцы і дзяўчаты!
Зараз тупнем мы заўсята!
Патанцуем, пагуляем
І людзей пазабаўляем!
     Танец  “Лысы”
         З’яўляецца Лявоніха. Вядзе на павадку бычка.
15.                      А хто ж там яшчэ на кірмаш ідзе? Напэўна Лявоніха. І каго яна там валачэ?.
16.                      Бычка.
Дзед: Баба, можа бычка купім?
Баба: Ах ты, елупень стары! Хто ж яго даглядаць будзе? Хай вунь малодшыя купляюць, калі старгуюцца. Бо, я ведаю, Лювоніха надта ж скупая кабета.
Лявоніха: Як пачуў мой бычок музыку, дык і прывалок мяне сюды. А тут у вас што? Кірмаш? Дык вось, неслух, сам вырашыў свой лес. Я цябе прадам. (Крычыць) Прадаю бычка, ладнага бычка!
17.                      Добры дзень, Лявоніха!
Лявоніха: Добры дзень, чалавеча! Чаго ты хочаш?
18.                      Вельмі спадабоўся мне твой бычок, вунь які прыгожы. Можа прадасі?
Лявоніха: А што ты з ім будзеш рабіць?
20.Як гэта што? Падгадую, падкармлю і...(паказвае жэстам, што зарэжа)
Лявоніха: Што? А ну, прэч адсюль! Бач які! Рэзаць будзе! (замахваецца)
19.                      Прабач мяне! Я яго чыстай вадзіцай буду паіць, ды свежай травіцай карміць.
Лявоніха: Свежай, кажаш, без нітратаў?
21.Ну, вядома ж! Прадай, га?
Лявоніха: Усе роўна не прадам! (адводзіць бычка ўбок)
Баба:А што я вам казала? Скупая, скупая і есць.
Песня “Ой жа, прадай, бабушка, бычка...”
(На сярэдзіну залы выскоквае Паўлінка, за ей – пан Быкоўскі)
П.Б. Панна Паўлінка, куды вы ўцякаеце? Пастойце хвіліначку са мной.
Паўлінка: Яшчэ чаго!
П.Б. Панна Паўлінка, я хоць каня пайду прывяжу.
Паўлінка: А добрага каня пан Быкоўскі мае?
П.Б. А як жа! У мяне ўсе лепшае як у другіх. Ды і дзяўчыну я знайшоў самую лепшую. Вас, панна Паўлінка.
Паўлінка: Не спяшайшеся, пан Быкоўскі, зараз прыйдзе шмат дзяўчат, можа пашанцуе яшчэ лепшу знайсці.
П.Б. А ці не жадае панна Паўлінка паспяваць са мною, а можа і станцаваць.
Паўлінка: Добра ўжо. Паспяваем.
(Прыпеўкі)
П.Б.: Паненка Паўлінка, трэба прызнаць, што добра вы спяваеце.
Паўлінка: Пан Адальф, а паслухайце як  нашы дзяўчаты спяваюць.
(Песня “Ой, за гаем, гаем...)
П.Б.. А цяпер, панна Паўлінка, я навучу вас  танцаваць замежны танец, а не які там мужыцкі. Падзіспань называецца
Паўлінка: Як называецца? Пайдзі спаць? Што вы, пан Адальф, мы любім танцаваць вяселыя танцы, а не сонныя. Даваўце, дзяўчаты пакажам пану Адальфу як мы умеем скакаць.
(Танец “Кракавяк”)
Дзяўчаты: Гляньце! Гляньце! Дзяўчаты, Сямен ідзе.
С. Скачаце?
Дзяўчаты: Скачам.
С. А я вось гісторыю цікавую вам раскажу. Ну, іду я, значыць, на кірмаш...
Дзяўчаты: Хопіць, хопіць, Сэмэн, паглядзі лепш на нас, якія у нас хусткі прыгожыя, а спадніцы....
С. А ну вас, з вашымі ўборамі.
(Песня “Ой, горны Сэмэнэ...”)
20.                      Што ж вы нарабілі? Кавалера прагналі! Іх жа і так мала.
Дзяўчаты: А ну іх, тых кавалераў! Давайце лепш пойдзем купім сабе што небудзь.
21.                      Паглядзіце, якія прыгожыя вырабы прадаюцца.
22.                      А вось якія сурвэткі цудоўныя!
23.                      А ручнікі як зіхацяць! Саматканыя, вышаваныя....
24.                      Ды што тут! У нашым музеі  сабраны сапраўдныя цуды: і вырабы з дрэва, і карункі, і выцінанкі...
      25.    Запрашаем вас, паважаныя госці, у наш школьны музей.


Комментариев нет:

Отправить комментарий